Прыморская група войскаў
Прыморская група войскаў | |
---|---|
Гады існавання |
Першае фарміраванне: люты 1932 — ліпень 1938 Другое фарміраванне: ліпень 1943 — 5 жніўня 1945 |
Краіна | СССР |
Падпарадкаванне | камандуючаму |
Уваходзіць у | Узброеныя Сілы СССР |
Тып | фронт |
Складаецца з | упраўленне, аб’яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы |
Функцыя | абарона |
Колькасць | аб’яднанне |
Удзел у | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | К. А. Мерацкоў |
Прымо́рская гру́па во́йскаў — аб'яднанне войскаў Чырвонай Арміі на Далёкім Усходзе.
Прыморская група войскаў АЧДУА
[правіць | правіць зыходнік]Сфарміравана ў лютым 1932 года ў складзе Асобай Чырвонасцяжнай Далёкаўсходняй арміі. Штаб групы дыслакаваўся ў г. Нікольск-Усурыйскі (з 1935 — г. Варашылаў; цяпер г. Усурыйск). У ліпені 1938 года на аснове Прыморскай групы войскаў сфарміравана 1-я Чырвонасцяжная армія.
Камандуючыя групай войскаў
[правіць | правіць зыходнік]- лютага 1932 — ліпень 1934 — Вітаўт Казіміравіч Путна
- ліпеня 1934 — май 1937 — Іван Фёдаравіч Фядзько
- чэрвень 1937 — люты 1938 — Міхаіл Карлавіч Левандоўскі
- люты — ліпень 1938 — Кузьма Пятровіч Подлас (в. а.)
Прыморская група войскаў (другое фарміраванне)
[правіць | правіць зыходнік]Сфарміравана ў складзе Далёкаўсходняга фронту ў ліпені 1943 года. Першапачаткова ўключала: 1-ю Чырвонасцяжную армію, 25-ю армію, 9-ю паветраную армію, якія размяшчаліся ўздоўж памежнай лініі ад Губерава да мяжы з Карэяй.
5 жніўня 1945 года перайменаваны ў 1-ы Далёкаўсходні фронт.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандуючыя
[правіць | правіць зыходнік]Ліпень 1943 — ліпень 1945 — генерал-лейтэнант Піліп Аляксеевіч Парусінаў
З ліпеня па верасень 1945 — Маршал Савецкага Саюза Кірыл Апанасавіч Мерацкоў
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Приморская группа // Великая Отечественная война, 1941—1945 : энциклопедия / под ред. М. М. Козлова. — М. : Советская энциклопедия, 1985. — С. 583. — 500 000 экз.